Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЗІНОЎЕЎ Барыс Савелевіч 

ЗІНОЎЕЎ Барыс Савелевіч

[1907, в. Агібалава ці Азібайлава Курскай або Арлоўскай губ., Расія — ?], службовец. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту нам. упраўляючага Мінскай райканторы «Белторгплодоовощтрест». Арыштаваны 29.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Замкавая, д. 22, кв. 3. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Вызвалены 29.7.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа З. № 30726-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Разам з З. арыштавана яго жонка хатняя гаспадыня Зіноў­ева Еўдакія Фёдараўна (н. ў 1910 у в. Агібалава ці Азібайлава; атрымала вышэйшую адукацыю). 7.7.1945 асобай нарадай НКВД асуджана за «сувязь з нямецкай паліцыяй» да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Вызвалена 26.7.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.4.1990 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа З. № 30727-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".