Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЗЕДЫНЬ Жан Андрэевіч
[5.4.1896, Рыга, цяпер Латвія — 30.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З латышскай сям’і. Да арышту ўпраўляючы Мінскай гарадской камунальнай гаспадаркай. Арыштаваны 31.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31/2 кв. 10. Асуджаны 30.6.1938 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.12.1966 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа З. № 19717-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
31.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31/2 кв. 10 арыштавана інструктар аддзела нацыянальнасцей пры ЦВК БССР Бернард Мільда Аляксандраўна (н. 5.10.1898 у в. Какенгузін Ліфляндскай губ., цяпер Латвія, у сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю, уступіла ў ВКП(б), жонка Жана Зедыня. 19.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член латышскай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «сувязь з ворагамі народа» да 3 гадоў ППК і этапавана ва Усольскі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.3.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 13931-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.