Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЗАПАСНІК-ВЕСЯЛОЎСКІ Генрых Станіслававіч 

ЗАПАСНІК-ВЕСЯЛОЎСКІ Генрых Станіслававіч

[1909, Лодзь, Польшча — ?], фатограф. З рабочай сям’і. Атры­маў сярэднюю адукацыю. Працаваў ва ўласным фотаатэлье. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 9.10.1944 у Слоніме Гродзенскай вобл. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі АК». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны ў ліст. 1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З.-В. № П-459 з фота­здымкам захоў­ваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".