Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЖАРСКІ Платон Патапавіч
22.11.1937 у в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл., быў арыштаваны вартаўнік Заўшыцкай школы, бацька траіх дзяцей, Жарскі Ніканор Патапавіч (н. ў 1906), брат Платона Жарскага. 17.12.1937 «тройкай» НКВД ён быў асуджаны за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП і 21.1.1938 расстраляны ў Слуцкай турме НКВД. Рэабілітаваны 17.9.1957 трыбуналам Прыбалтыйскага ВА. Асабовая справа Н.Жарскага № 11465-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.