Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЕРМАЛОВІЧ Якуб 

ЕРМАЛОВІЧ Якуб

Падчас першага арышту — студэнт 4-га курса МВПІ. Арыштаваны ў Мінску ў пакоі № 24 інстытуцкага інтэрната. Асуджаны тройкай НКВД 3.10.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Па першай справе (№ 31950-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 26.7.1967 пленумам Вярхоўнага суда СССР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".