Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ДРАЖВЕЦКІ Дзмітрый Васілевіч 

ДРАЖВЕЦКІ Дзмітрый Васілевіч

Нарадзіўся ў студз. 1897 ва ўкраінскай сялянскай сям’і. У 1919—21 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску 15.12.1935 па адрасе: вул. Свярдлова, д. 40, кв. 3. Асу­джаны пазасудовым органам НКВД 23.2.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны на ст. Сяданка (цяпер Прыморскі край). 8.8.1938 «тройкай» НКВД прыгавораны як «член сабатажнай групоўкі» да ВМП. Расстраляны ў першую пасля прыгавору ноч. Справа Д. № 7747-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".