Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ДАБУЛЯВІЧУС Андрус Андрэевіч
У 1918 уступіў у ВКП(б). У 1919—23 служыў у Чырвонай арміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Калгасная, д. 22/1. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.8.1937 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 5.4.1957. Асабовая справа Д. № 10165-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.