Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГУРЛО Аляксей Васілевіч
[27.9.1894, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], навуковец, педагог, верагодна сваяк А. К., М. С. і С. С. Гурло. З сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры Інстытута народнай гаспадаркі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.11.1935 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/ 19, кв. 73. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.5.1936 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў студз. 1939. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 23.11.1956. Асабовая справа Г. № 7750-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 558]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.