Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГУНЬКО Яўген
[1914, Мядзельшчына — ?], удзельнік 2-й сусветнай вайны, вязень савецкіх канцлагераў. З 1943 жаўнер 2-га Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Андэрса. Удзельнік італьянскай кампаніі. Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1951 арыштаваны органамі МДБ і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобл. Пасля вяртання з Сібіры жыў у в. Восава Мядзельскага р-на Мінскай вобл.
Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 46.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 557]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.