Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч 

ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч

Арыштаваны 20.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 2.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Верагодна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім канц­лагеры НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалены 19.10.1946. Другі раз асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27.8.1949 на пасяленне ў Новасібір­скай вобл. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955, па другой — 21.10.1955. Асабовая справа Г. № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".