Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГОЛЬДБЕРГ Шолам Мееравіч 

ГОЛЬДБЕРГ Шолам Мееравіч

У 1926 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік Бел­АН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.3.1937 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 10, кв. 8 (8.10.1933 у гэтай жа кватэры органамі АДПУ быў арыштаваны паэт Алесь Салагуб). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» і за «шкодніцкую дзейнасць у вышэйшай школе БССР» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Асабовая справа Г. № 10867-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".