Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЛІНСКІ Кастусь (Канстанцін) Васілевіч
З бел. сялянскай сям’і. Нарадзіўся ў в. Прытычына Дзісенскага пав. Віленскай губ. Падчас арышту працаваў настаўнікам у пачатковай школе мяст. Фабрычныя Масты Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 19.5.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Рэабілітаваны 25.4.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № П-9183 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.