Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЛАВАЦКІ Мікалай Міхайлавіч
[1895, Гродна — 3.8.1941, Ленінград, НКВД], вайсковец, удзельнік 2-й сусветнай вайны з чэрв. 1941. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту камандзір 118-й стралковай дывізіі 41-га стралковага корпуса. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 16.7.1941 у Кастраме, Расія. Асуджаны 26.7.1941 як «дэзарганізатар абароны ў перыяд адступлення Чырвонай арміі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.12.1958 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № П-8950 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.