Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГІНТАЎТ Франц Віктаравіч 

ГІНТАЎТ Франц Віктаравіч

Паводле іншых звестак н. ў 1914 у в. Вараноўшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту студэнт 3-га курса біялагічнага ф-та БДУ. Арыштаваны 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Старавіленская, д. 11, кв. 1. Асуджаны 10.8.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Рэабілітаваны 24.8.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".