Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАЛАВІНСКІ Аляксандр Кузьміч
Верагодна, брат Антона Галавінскага. Падчас арышту загадчык секцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытута прамысловасці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.6.1931 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10.6.1988. Групавая справа Г. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.