Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВІТКОЎСКІ Іван Антонавіч
У 1919—21 служыў у палітупраўленні Паўночна-Каўказскага фронту Чырвонай арміі. Падчас арышту дырэктар Польскага інстытута БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.7.1933 у пас. Іскра Мінскага (?) р-на. Асуджаны 27.2.1934 як «член ПАВ» і за «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ Новасібірскай вобл. (Марыінск). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.5.1959. Асабовая справа В. № 14225-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.