Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВЕРАМЕЙ-ПАБЯДЗІНСКІ Мікалай Сцяпанавіч
Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту нам. дырэктара Мінскага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 16.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Шыpокая, д. 28/4, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. 10.10.1937 камісіяй НКВД і пракуратурай СССР асуджаны да ВМП. Расстраляны ў канцлагеры. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа П. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.