Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВАЙНОЎ [ВОЙНАЎ] Віктар Лявонавіч 

ВАЙНОЎ [ВОЙНАЎ] Віктар Лявонавіч

З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны 8.12.1936 (?) у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 60, кв. 4. Асабовая справа В. № 5913-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 60, кв. 4 арыштавана на той час рабочая Мінскай скураной фабрыкі імя Куйбышава (а ў 1930—36 партыйны і савецкі работнік у Мінску і Смалявічах) Растоўская Рэвека Лазараўна (нар. 31.3.1904 у Цельшай Ковенскай губ., цяпер Літва, у сям’і службоўца), жонка Віктара Вайнова. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 4.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.1.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 5881-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".