Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЯЛОЎ Іван Панфілавіч 

БЯЛОЎ Іван Панфілавіч

[27.6.1893, в. Каліннікава Наўгародскай губ., Расія — 29.7.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі ваеначальнік, камандарм 1-га рангу (1935). З сялянскай сям’і. Скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы Акадэміі генштаба (1923). Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У Чырвонай арміі з 1918. З крас. 1919 член РВС і галоўнакамандуючы войскамі Туркестанскай рэспублікі. З 1921 камандуючы стралковай дывізіі, корпуса, памочнік камандуючага і камандуючы войскамі Паўн.-Каўказcкай ВА. З 1931 камандаваў войскамі Ленінградскай, з 1935 Маскоўскай ВА. У чэрв. — снеж. 1937 камандуючы войскамі Беларускай ВА. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1937). Арыштаваны 7.1.1938 у Смаленску. Этапаваны ў Маскву. Асуджаны 29.7.1938 «тройкай» НКВД як «былы член партыі левых эсэраў» і за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.11.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".