Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » БРАЎКОВІЧ Фадзей Аляксеевіч
З бел. рабочай сям’і. Апошняе месца работы — дырэктар Рыбнай гаспадаркі «Волма» Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску 16.8.1936. Асуджаны 17.12.1936 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у канцлагеры 29.3.1940. Рэабілітаваны 24.1.1962 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Б. і іншых № 17387-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.