Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БІРЫЛА Уладзімір Лукіч 

БІРЫЛА Уладзімір Лукіч

[н. 29.4.1937, Полацк], эканаміст. З сям’і бел. вайскоўца. У 1939 сям’я Б. пераехала ў Гродна. З пачатку вайны з братам і маці ў эвакуацыі ў Омску. З 1945 жылі ў Бабруйску, дзе служыў яго бацька. У 1947 пераехалі ў Мінск. У 1954 Б. скончыў (разам з сынам П.Броўкі Юрыем) СШ № 42 у Мінску і паступіў на аўтатрактарны ф-т Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 29.3.1955 у Мінску. Пад следствам знаходзіўся ва ўнутранай турме МДБ. Асуджаны 31.5.1955 за тое, што «слухаў радыё­станцыю «Вызваленне» і напісаў на яе некалькі лістоў» да 3 гадоў і 6 месяцаў ППК. Этапаваны ў Мехрэньгскі канцлагер МУС Архангельскай вобл., потым у канцлагер у Северадзвін­ску. Апошнія шэсць месяцаў зняволення знаходзіўся ў лагеры ў Валагодскай вобл. (ст. Шэксна). Вызвалены 3.11.1956. Вярнуўся на радзіму. Працаваў шліфоўшчыкам на Мінскім мотавеласіпедным заводзе і Мінскім заводзе прамсувязі. Завочна вучыўся на эканаміста ў маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце імя С.Ар­джанікідзе, пасля сканчэння якога працаваў эканамістам, старшым і галоўным эканамістам завода. З 1997 — на пенсіі. Рэабілітаваны 24.3.1989 пле­нумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 21081-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Запісы, зробленыя аўтарам даведніка падчас гутаркі з У.Бірылам у ягонай кватэры ў кастр. 2004.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".