Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » БЕРНШТЭЙН Барыс Рыгоравіч
[1894, мяст. Шацк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Член ВКП(б) з 1919. Падчас арышту часова выконваючы абавязкі дырэктара трэста «Галоўхлеб». У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны «тройкай» НКВД 19.12.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 10652-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
28.7.1938 у Мінску арыштавана прадаўшчыца ларка № 48 Мінхарчпрама Бернштэйн Рэгіна Самуйлаўна (н. 6.7.1900 у Мінску ў сям’і службоўца), верагодна, жонка Барыса Бернштэйна. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў гадоў ППК і этапавана ў пас. Нівень Чкалаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 6632-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.