Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » АФАНАСЬЕЎ Якаў Мікітавіч
З сям’і рабочага. У 1897 паступіў у Пецярбургскі ун-т. У 1902 абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1907 і 1908 прымаў удзел у I і II Усерасійскіх з’ездах глебазнаўцаў, у 1927 у II Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў у Вашынгтоне. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 78. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Асабовая справа А. № 10618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Таксама была рэпрэсавана жонка А.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.