Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » АЎРАЛЁЎ Іван Афанасевіч
З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у другой палове 1920-х г. Працаваў навуковым супрацоўнікам у БелАН. У 1930 уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: Камароўка, 6-я лінія, пасёлак БелАН. Асуджаны 13.12.1933 як «член контррэвалюцыйнай паўстанцкай дыверсійнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР (пас. Мадмас). 3.12.1937 выкліканы на допыты і 25.12.1937 «тройкай» НКВД Архангельскай вобл. асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе трыбуналам БВА 16.7.1957. Асабовая справа А. № 10240-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Покаяние.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.