Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » АСІПОВІЧ Міхаіл (Андрэй) Васілевіч 

АСІПОВІЧ Міхаіл (Андрэй) Васілевіч

25.3.1932 у в. Грамавічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. быў арыштаваны каваль Асіповіч Пётр Васілевіч (н. ў 1906 у в. Грамавічы), брат Міхаіла Асіповіча. 25.10.1932 ён быў асуджаны калегіяй АДПУ за «нелегальны пераход мяжы і шпіянаж» да 5 гадоў ППК і этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ Новасібірскай вобл. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 12.7.1989. Асабовая справа П.Асіповіча № 27025-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

12.2.1937 у в. Грамавічы быў арыштаваны селянін-адна­асобнік, былы член КПЗБ, Асіповіч Фама Васілевіч (н. 20.6.1910 у в. Грамавічы), брат Міхаіла і Пятра Асіповічаў. 22.9.1937 тройкай НКВД ён быў асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП і 3.10.1937 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Справа Ф.Асіповіча і іншых № 24551-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".