Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » АРАБЕЙ Мікалай Лявонцевіч
5.11.1937 у Мінску была арыштавана ўрач Ляхаўскай паліклінікі маці дваіх дзяцей Арабей Дэбора Маісееўна (н. 29.8.1902 у мяст. Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ.), жонка Мікалая Арабея. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і расстраляннага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 6693-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.