Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » АНІСАЎ Сяргей Рыгоравіч
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела газ. «Советский крестьянин». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.2.1950 у Мінску па адрасе: Станцыйны зав., д. 20, кв. 1. Асуджаны 3.2.1951 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Варкута-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.9.1954. Асабовая справа А. № 2650-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.