Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЯЛУГА Мікалай Ільіч
[1885, в. Лакно Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — пасля 1960, Гродна), дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—24 служыў у Чырвонай арміі. З 1920 член ВКП(б). З 1929 да 1933 віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза. Арыштаваны 19.1.1933. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан. Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Б. № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Міхнюк У. Захоўваць вечна: справа № 20951-с // Маладосць. 1992. № 6. С. 126; Возвращенные имена.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 233–234]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.