Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЯДРЫЦКІ Яўген Іванавіч
[1888, в. Нярэйша (?) Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі (?) р-н — ?, ГУЛАГ]. Скончыў павятовае вучылішча ў Магілёве. У 1925 пераехаў з Коўна ў Мінск. Працаваў у выдавецтве наркамата земляробства. У канцы 1927 арыштаваны ДПУ БССР і з М.Адзярыхам сасланы ў Вятку на 3 гады. Пасля сканчэння тэрміну пасяліўся ў Верхне-Дняпроўску Днепрапятроўскай вобл. Працаваў перапісчыкам у райвыканкаме. Па даручэнні ДПУ БССР 30.5.1930 арыштаваны мясцовым органам Дзяржаўнага паліт. ўпраўлення па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і этапаваны ў Мінск. Абвінавачваўся ў тым, што «з’яўляўся добраахвотнікам у арміі С.Н.Булак-Балаховіча і адбываў ссылку за прыналежнасць да нелегальнага нацдэмаўскага гуртка». У час следства вінаватым сябе не прызнаў. Пастановай калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 асуджаны да 3 гадоў канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.9.1960.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.