Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЫЧЫНАЎ Кандрат Парамонавіч
[1903, в. Доўгавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальніка паравознага дэпо ст. Кандалакша Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 11.7.1937 на рабоце. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны ў Левашоўскай пусташы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 18.10.1957.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.