Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУРАЎ Фёдар Акімавіч 

БУРАЎ Фёдар Акімавіч

[1897, в. Тупічана, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец (?), верагодна, бацька Анатоля Бурага. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 28.2.1945 у Мінску па адрасе: вул. Танкавая, д. 8, кв. 1. Асуджаны 27.6.1946 за «дапамогу нямецкім акупанатам» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Мінскім лагерным аддзяленні № 3. Вызвалены 28.2.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.4.1979. Асабовая справа Б. № 206332-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".