Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БУЛГАКАЎ Іван Пятровіч
[1920, в. Івана-Лебядзянаўка (?) Тамбоўскай вобл., Расія — ?], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944 у Глуску Магілёўскай вобл. Асуджаны 11.3.1945 за «здрадніцкую дзейнасць» да 15 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай следчага аддзела УКДБ Бабруйскай вобл. 10.9.1947. Асабовая справа Б. № 8203-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.