Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУДКЕВІЧ Анатоль Іванавіч 

БУДКЕВІЧ Анатоль Іванавіч

[1926, Мінск — ?], артыст. З сям’і рабочага. Працаваў у Беларускім тэатры (танцавальная група). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.7.1944 у Мінску па адрасе: Чэрвеньскі тракт, д. 7, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.9.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў час акупацыі» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Томскі канцлагер НКВД Томскай вобл. Пасля сканчэння тэрміну (1951) асуджаны на ссылку ў Краснаярскі край. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 31.1.1959. Асабовая справа Б. № 13756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".