Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БУДА Аляксандр Іванавіч
[1898, в. Язні Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі (?) р-н Мінскай вобл. — 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інжынер-эканаміст наркамата воднай гаспадаркі. Арыштаваны 15.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Дангаўэраўская слабада, д. 2а, кв. 58. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 1.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.5.1958. Справа захоўваецца ў ДА РФ.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.