Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БРЖАЗОЎСКІ Рамуальд Францавіч
[1915, Мінск — 29.11.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту карэспандэнт польскай мінскай газ. «Орка» («Ворыва»). Арыштаваны 14.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 117, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 3.1.1938 за «антысавецкую агітацыю і шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа Б. № 27744-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.