Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БРАНШТЭЙН Янкель Ізраілевіч
[1929, мяст. Грозава Грэскага р-на Мінскай вобл., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 30.6.1963, Ленінград, бальніца закрытага тыпу], службовец. З сям’і служачага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у КПСС. Падчас арышту майстар цэха на Пінскім птушкакамбінаце. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 30.8.1962 у Пінску па адрасе: вул. З.Касмадзям’янскай, д. 61, кв. 19. Абвінавачваўся ў «спекуляцыі валютнымі каштоўнасцямі». Асуджаны 9.3.1963 да прымусовага псіхіятрычнага лячэння. Змешчаны ў бальніцу закрытага тыпу, дзе скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 20.8.1963. Асабовая справа Б. № 18117-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.