Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БРАНЯВІЦКІ Уладзімір Іванавіч
[1927, Баранавічы Навагрудскага ваяв., цяпер Гродзенскай (?) вобл. — ?], літаратар, журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту літаратурны супрацоўнік баранавіцкай раённай газ. «Чырвоная звязда». Быў жанаты. Арыштаваны 29.12.1957 у Баранавічах па адрасе: зав. Пархоменкі, д. 5. Асуджаны 28.2.1958 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у Брэсцкай турме. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі 5.1.1993. Асабная справа № 12072-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.