Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БРАНЯВІЦКІ Сцяпан Юльянавіч 

БРАНЯВІЦКІ Сцяпан Юльянавіч

[1893, в. Танежыцы (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту эканаміст Ямскога будаўнічага камбіната. Арыштаваны 29.8.1937 на ст. Ям Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".