Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БРАГІН Абрам Рыгоравіч
[1893, мяст. Маластоўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ, цяпер райцэнтр Краснаполле Магілёўскай вобл. – 10.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар аднаго з маскоўскіх навукова-даследчых інстытутаў. Арыштаваны 2.12.1937 у Маскве па адрасе: вул. Троіцкая, д. 6, кв. 7. Асуджаны 9.2.1938 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.11.1955.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.