Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БОХАН Дарафей Лукіч 

БОХАН Дарафей Лукіч

[1905, в. Прынта Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. – 27.11.1937, Ленінград, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік навукова-эксперыментальнай станцыі Ленінградскага завода пластмас. Арыштаваны ў Ленінградзе 20.8.1937 па адрасе: Васільеўскі востраў, 11-я лінія, д. 56а, кв. 21. Асуджаны 22.11.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".