Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БОГУШ Міхал (Францішак Ксавэры Міхал) 

БОГУШ Міхал (Францішак Ксавэры Міхал)

[1.1.1746, Вілкамірскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Літва — 4.4.1820], філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік, паліт. дзеяч. Скончыў езуіцкі калегіум і Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасля забароны ў Рэчы Паспалітай у 1773 Ордэна езуітаў застаўся без заняткаў. Прыняў прапанову графа А.Тызенгаўза стаць хатнім настаўнікам яго сям’і, вандраваў з ім па Германіі, Францыі, Італіі. Пасля адстаўкі Тызенгаўза жыў у Вільні, займаўся навукай. У час Барскай канфедэрацыі 1768—1772 яе генеральны сакратар. Узяў удзел у паўстанні 1794, за што ў крас. таго ж года арыштаваны і зняволены ў Чарнігаве. Летам 1794 перавезены ў Смаленск у распараджэнне следчай камісіі. Амнісціраваны, вярнуўся ў Вільню, стаў прэлатам. Апошнія гады жыў і працаваў у Варшаве. Член Таварыства аматараў навук, ганаровы член шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыстваў. Аўтар прац: «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) і інш. Шэраг твораў Б. засталіся неапублікаванымі.

Лiт.: Bieliсski J. Uniwersytet Wileсski (1579—1831). T. 2. Krakуw, 1899—1900; Емяльянчык У. Паланез для касінераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".