Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БОБРЫК Дзмітрый Рыгоравіч
[снеж. 1900, в. Хатунічы (?) Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі (?) р-н Гродзенскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны ў Мінску 1.11.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 20.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» на 3 гады пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа Б. № 17157-с з яго фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.