Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЛІЗНЮК Восiп
[12.11.1930, в. Шаматова Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1.8.1994, Смаргонь Гродзенскай вобл.], удзельнiк антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху. Нарадзiўся ў шматдзетнай сялянскай сям’i. Вучыўся ў Смаргонскай школе. У пачатку 1950 за ўдзел у падпольнай антыкамунiстычнай арганiзацыi смаргонскiх школьнiкаў арыштаваны. Летам таго ж года асуджаны трыбуналам БВА да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. Пасля смерцi Сталiна вызвалены i вярнуўся ў родную вёску.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Чарняўскі М.М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Мінск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.