Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЛАЖЭВІЧ Іосіф Францавіч
[13(25).9.1891, в. Навасёлкі Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 8.5.1939 (паводле іншых звестак 16.3.1939), Масква, НКВД], савецкі ваеначальнік. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Віленскае ваеннае вучылішча (1913). Быў камандзірам роты, батальёну, загадчыкам падрыхтоўчых курсаў 5-й арміі Паўночнага фронту. У 1917 накіраваны ў акадэмію генштаба. Пасля Кастрычніцкага перавароту абраны камандзірам батальёна. З кастр. 1918 на Усх. фронце, камандзір дывізіі. З ліст. 1921 камандуючы вайскамі 1-й арміі Туркестанскага фронту. З 1926 працаваў у штабе РС ЧА. Падчас арышту выконваў абавязкі начальніка Упраўлення супрацьпаветранай абароны Чырвонай арміі. Быў кандыдатам у члены ЦВК БССР. Арыштаваны 18.2.1938 у Маскве па адрасе: Чыстыя Пруды, д. 12/5, кв. 3. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.3.1939 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 25.8.1956.
Літ.: Расстрельные списки: Донское кладбище; ЭГБ, т. 2.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 192]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.