Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БІСПІНГ Казімір Іосіфовіч
[24.2.1887, маёнтак Струбніца Ваўкавыскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], вайсковец. З шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай і польскай арміях. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 12.10.1939 ва ўласным маёнтку. Асуджаны 3.2.1941 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у барацьбе з Чырвонай арміяй» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.12.1993 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа Б. № П-20487 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
[Паводле кнігі: т. III, кн. 1, с. 189–190]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.