Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БІРЫЧ Аляксандр Самуілавіч
[1904, в. Куплін Пружанскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 15.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту інспектар Камітэта па кіраванню навучальнымі ўстановамі. Арыштаваны 14.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 26/2, кв. 53. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.9.1957.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.