Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Лявон Леанідавіч 

БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Лявон Леанідавіч

[6.1.1895, мяст. Івянец, цяпер г. п. у Валожынскім р-не Мінскай вобл. — 18.8.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сям’і службоўца. Скончыў Кіеўскі ун-т. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім політэхнічным інстытуце. Ажаніўся, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 20.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 15, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 15.8.1939 як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.8.1956. Справа Б. № 7928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".