Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЕЛЫ Міхаіл Міхайлавіч 

БЕЛЫ Міхаіл Міхайлавіч

[н. 1931 (паводле іншых звестак 1933), в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.], студэнт. З сялянскай сям’і. Пляменнік Якуба Коласа, брат Лявона Белага, разам з якім распаўсюджваў у 1957 у Мінску лістоўкі ў абарону бел. мовы і з заклікамі да беларусаў аб вызваленні. Падчас арышту вучыўся ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Арыштаваны 19.4.1957 у Мінску па адрасе: вул. Бабруйская, д. 20, кв. 303. Асуджаны 27.6.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў (заменены на 4 гады пазбаўлення волі). Этапаваны ў Дуброўны (былы Цемнікаўскі) канцлагер Мардоўскай АССР. Вызвалены ў маі 1960. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 18.6.1992. Асабовая справа Б. № 34949-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 82756.

Літ.: 580, с. 335.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".