Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЕЛЕНЬКІ Абрам Якаўлевіч 

БЕЛЕНЬКІ Абрам Якаўлевіч

[1883, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 16.10.1941, Масква, «Камунарка», НКВД], супрацоўнік НКВД, верагодна, брат Рыгора Беленькага і Яўхіма Беленькага. З сям’і службоўца. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту памочнік (нам.) асобнаўпаўнаважанага НКВД СССР. Арыштаваны 9.5.1938 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2 (Дом урада), кв. 53. Асуджаны 7.7.1941 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай змове ў НКВД» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.5.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".