Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЕЛАПОЛЬСКІ Аляксандр Абрамавіч
[1887, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — ? ], хімік (?). З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавікоў). Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту член прэзідыума Віцебскага раённага аддзела Саюза хімікаў. Арыштаваны 25.3.1925. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.8.1925 як былы «сакрэтны супрацоўнік Віленскага губернскага жандармскага ўпраўлення» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 25.5.1992. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.